Фота bestmaps.ru.

Фота bestmaps.ru.

Фота euroradio.fm.

Фота euroradio.fm.

Акрамя унікальнай формы, за якую яе празвалі «алмаз ведаў», Нацыянальная бібліятэка можа пахваліцца і самай вялікай у Беларусі рэкламнай плошчай — цэлых 1485 квадратных метраў, піша «Салідарнасць».

Мінчане і госці сталіцы да гэтага часу спрачаюцца аб этыцы і эстэтыцы падобнай рэкламы на сценах аднаго з сімвалаў Беларусі.

Але лагатыпы «Лідскага квасу» і «Біэліты», мінакі, што гуляюць па праспекце Незалежнасці пасля заходу сонца, бачыць рэгулярна.

«Рэкламу ў нас могуць размяшчаць толькі юрыдычныя асобы, прычым інфармацыя альбо малюнак павінны быць выключна рэкламнага характару», — распавяла карэспандэнту «Салідарнасці» спецыяліст аддзела па рэкламе Нацыянальнай бібліятэкі Дамініка. 

«Уся рэклама ўзгадняецца Мінгарвыканкамам, а наш аддзел распрацоўвае макеты малюнкаў, якія дэманструюцца на сценах бібліятэкі».

У 2011 годзе сектар рэкламы бібліятэкі накіроўваў ў Мінгарвыканкам зварот з просьбай дазволіць размяшчаць аб'явы прыватным асобам, але яго адхілілі.

«Так, мы рэкламуем і «Лідскі квас», і караоке-бары, і каву. Але ўсё ж бібліятэка — гэта іміджавы будынак, сімвал горада, уявіце, як на ім будуць глядзецца віншаванні і прыватныя аб'явы дзевяціметровы літарамі», — адзначае суразмоўца. 

«Ды і юрыдычныя асобы звяртаюцца настолькі актыўна, што часта даводзіцца адмаўляць некаторым».

У асноўным бібліятэку выкарыстоўваюць для іміджавай рэкламы.

«Рэкламуюцца брэнды, якія і так вядомыя, але хочуць падтрымаць сваю прадукцыю ў рамках іміджавай рэкламнай кампаніі», — распавядае Дамініка. 

«Тэарэтычна, можна выкарыстоўваць нашы рэкламныя плошчы і для раскруткі новай прадукцыі, але эканамічна гэта наўрад ці мэтазгодна».

На сёння хвіліна рэкламнага часу на сценах бібліятэкі каштуе 24 тысячы рублёў.

«Звычайна заяўку падаюць за тыдзень, але перад святамі можам працаваць па прынцыпе — «учора на сёння», — жартуе субяседніца. 

«Афармленне рэкламнага роліка каштуе ад 853 тысяч да 1,5 мільёна рублёў. Усё залежыць ад складанасці візуальных эфектаў і пажаданняў заказчыка».

Бліжэй да навагодніх святаў людзей, якія будуць гуляць каля бібліятэкі, чакаюць сюрпрызы.

«Тое, што ўбачаць на бібліятэцы да Новага года — гэта пакуль таямніца, але мы рыхтуем шмат сюрпрызаў і віншаванняў», — падсумавала суразмоўца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?