Гендырэктару расійскай кампаніі «Уралкалій» Уладзіславу Баўмгертнеру, які абвінавачваецца ў арганізацыі махлярскай схемы, якая нанесла страты бюджэтам Расіі і Беларусі, пагражае 10 гадоў турмы, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу.

Басманны суд Масквы завочна прад'явіў Баўмгертнеру абвінавачванне па ч. 3 арт. 33, ч. 2 арт. 201 КК Расіі (злоўжыванне паўнамоцтвамі). Раней паведамлялася, што Следчы камітэт Расіі рыхтуе дакументы аб экстрадыцыі гендырэктара «Уралкалія».

Уладзіслаў Баўмгертнер быў арыштаваны 26 жніўня ў Мінску і змешчаны ў СІЗА КДБ. Ад 26 верасня знаходзіцца пад хатнім арыштам на здымнай кватэры ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?