Па інфармацыі УУС Брэсцкага аблвыканкама, 5 лістапада ў 18.13 паступіла паведамленне, што ў Брэсцкім абласным цэнтры моладзевай творчасці прысутнічае задушлівы пах. Эвакуаваць давялося 105 чалавек (90 дзяцей і 15 дарослых).

Супрацоўнікі МНС на месцы не выявілі серавадароду, хлору, угарнага і гаручага газаў. Прычынай непрыемнага паху стаў пярцовы газ, які распылілі ў прыбіральні цэнтра на цокальным паверсе.

Праводзіцца праверка.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?