У выніку суд Цэнтральнага раёна асудзіў Змітра Дашкевіча да 3 сутак арышту. На волю хлопец выйдзе 9 лістапада.
* * *
Маладафронтаўцы трэці дзень збіралі ля ГУМа подпісы за перайменаванне вуліцы Леніна ў вуліцу Францысканскую, якую яна мела гістарычна.
Збор подпісаў праходзіць у рамках кампаніі дэкамунізацыі, якую абвесціў «Малады фронт». Два дні прайшло без усялякіх эксцэсаў.
«Сёння пазваніў Зміцер Дашкевіч і сказаў, што ў аўтобусе і едзе ў цэнтральны РУУС. Як я зразумела, астатніх людзей ён выправіў і застаўся адзін», - паведаміла жонка Змітра Наста Дашкевіч.
Дашкевіча будуць судзіць за непадпарадкаванне міліцыі.
Зміцер Дашкевіч – адзін са сустаршынь «МФ». У жніўні выйшаў на волю пасля 2,5 гадоў зняволення. Цяпер за Дашкевічам замацаваны міліцэйскі надгляд.