У Беларусі пачаў працаваць спецыялізаваны сайт сістэмы Tax Free. На гэты момант на сайце можна азнаёміцца з пералікам магазінаў, а таксама правесці праверку чэкаў Tax Free анлайн.

Як раней паведамляла прэс-служба Міністэрства гандлю, з 1 лістапада гэтага года запланаваныя такія кірункі ў развіцці сістэмы Tax Free, як магчымасці атрымання сум вяртання ПДК безнаяўным спосабам пры дапамозе спецыяльных прыстасаванняў самаабслугоўвання, вяртання чэкаў у пагранічных пунктах пропуску, выкарыстоўваючы спецыяльныя скрыні для збору чэкаў, атрымання ўсёй неабходнай інфармацыі аб працы сістэмы Tax Free у Беларусі на спецыялізаваным сайце tax-free.by. З 1 снежня плануецца арганізаваць магчымасць атрымання сум вяртання ПДК наяўнымі грашыма ў пагранічных пунктах пропуску. Ужо сёння на ўсіх асноўных пунктах пропуску на мяжы, а таксама ў аэрапорце абсталяваныя спецыяльныя пункты вяртання грошай.

Tax Free — гэта сістэма вяртання падатку на дададзеную вартасць (ПДВ), выплачанага пры ажыццяўленні пакупкі замежнымі грамадзянамі (фізічнымі асобамі, якія не маюць пастаяннага месца жыхарства ў дзяржаве — члене Мытнага саюза), пасля пацвярджэння вывазу тавараў за межы Мытнага саюза. Гэтая сістэма ў Беларусі распаўсюджваецца не на ўсе, а толькі на асобныя катэгорыі тавараў, што абкладаюцца ПДВ па стаўцы 20%, і прадугледжвае вяртанне 15% ад сумы пакупкі. Пакупнікі атрымліваюць права на вяртанне ПДВ паводле сістэмы Tax Free пры ажыццяўленні пакупкі на суму больш за 800 тыс. беларускіх рублёў цягам аднаго працоўнага дня ў адным магазіне, які бярэ ўдзел у праграме вяртання ПДВ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?