У Гомелі раніцай 7 лістапада супрацоўнікі міліцыі затрымалі апазіцыянера Юрыя Рубцова. Пра гэта ў сваім акаўнце ў фэйсбуку паведаміў праваабаронца Леанід Судаленка.

Прыкладна каля 9:30 Рубцоў выйшаў на галоўную плошчу ў майцы «За Беларусь без кантрактаў». Яго адвялі ў міліцэйскі аўтобус, дзе перапісваюць асабістыя звесткі. Пры гэтым яму прапанавана пакінуць плошчу, паведамляе Хартыя'97

Учора Юрый Рубцоў быў вызвалены пасля 3 сутак у Мінску за ўдзел у мітынгу і шэсці ў Курапаты на якое ён выйшаў у майцы «Лукашэнка, сыходзь». Пры яго сустраканні затрымалі дзевяць чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0