13 лістапала нацыянальная зборная Беларусі па футболе адправіцца ў Турцыю, дзе правядзе два таварыскія матчы: 15-га — са зборнай Албаніі, а 19-га з Турцыяй.

У параўнанні з папярэднім зборам Георгій Кандрацьеў зрабіў 5 змяненняў у спісе гульцоў.

Упершыню ў нацыянальную зборную выкліканы Міхаіл Гардзяйчук.

Усяго ў Турцыю адправіцца 23 футбалісты:

Брамнікі: Сяргей Верамко («Крылы Саветаў»); Аляксандр Гутар («Дынама-Мінск»); Сяргей Чэрнік («Нёман»);

Абаронцы: Алег Вераціла («Дынама-Мінск»); Максім Бардачоў («Томь»); Аляксандр Мартыновіч («Краснадар»); Ягор Філіпенка, Дзяніс Палякоў (абодва — БАТЭ); Дзмітрый Верхаўцоў («Крылы Саветаў»); Арцём Радзькоў («Церак»);

Паўабаронцы: Станіслаў Драгун («Крылы Саветаў»); Сяргей Кісляк («Рубін»); Ян Цігараў («Лакаматыў»); Аляксандр Глеб, Сяргей Крывец, Ілля Алексіевіч (усе — БАТЭ); Антон Пуціла («Волга»); Сяргей Балановіч («Шахцёр»); Цімафей Калачоў («Растоў»); Андрэй Чухлей («Урал»); Міхаіл Гардзяйчук («Белшына»);

Форварды: Сяргей Карніленка («Крылы Саветаў»); Віталь Радзівонаў (БАТЭ).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?