«Школа маладога журналіста» – гэта твае новыя веды і ўменні ад майстроў сваёй справы – практыкуючых журналістаў беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі. За час навучання ты даведаешся, адкуль браць інфармацыю для сваіх матэрыялаў, навучышся пісаць навіны і аналітычныя артыкулы, рабіць фота і відэарэпартажы, пройдзеш практыку ў рэдакцыі сайта «Твой стыль» і ў іншых выданнях.
Да ўдзелу ў праекце «Школа маладога журналіста-17» запрашаюцца гарадзенцы ад 16 гадоў і вышэй.
Вашыя АНКЕТЫ-ЗАЯЎКІ мы чакаем да 11 лістапада на e-mail: [email protected] ці па адрасе: г.Гродна, вул. Будзёнага, 48а-63 (першы паверх), з 11:00 да 14:00 (акрамя суботы і нядзелі).
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: 8 (029) 587-43-90 (Інга) і e-mail: [email protected].
Арганізатарам курса «ШМЖ» з’яўляецца гарадзенскае грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці Сектар». За 16 гадоў дзейнасці ШМЖ мы выпрацавалі праграму, якая за кароткі тэрмін дапаможа табе арыентавацца ў розных тэмах, навучыцца асвятляць важныя падзеі ў жыцці горада і краіны, рыхтаваць цікавыя матэрыялы з дапамогай найноўшых мультымедыйных тэхналогій.
За гады існавання школы, праз ШМЖ прайшло больш за 350 хлопцаў і дзяўчат. Некаторыя з іх сталі лаўрэатамі нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі.
Выпускнікі ШМЖ працавалі альбо працуюць ў газетах «Вечерний Гродно», «Гродзенская праўда», «Перспектива», «Наша Ніва», «Белорусы и Рынок», «Комсомольская правда», на тэлеканале АНТ, «Радыё Гродна», партале TUT.BY, інфармацыйных агенцтвах БЕЛТА і БелаПАН, а таксама ў замежных СМІ. З некаторымі нашымі выпускнікамі вы можаце пазнаёміцца на блогу Школы.