8 лістапада Лукашэнка наведаў ААТ «Барысаўдрэў». Паводле афіцыйных інфармагенцтваў, ён дэталёва азнаёміўся са станам прадпрыемства, наведаў вытворчыя памяшканні і выказаў крайнюю ступень незадаволенасці ўбачаным. Вынікам сталі гучныя адстаўкі і прызначэнні.

Старшыня Мінскага аблвыканкама Барыс Батура страціў пасаду і адначасова стаў кіраўніком «Барысаўдрэва». Таксама Лукашэнка абвясціў строгую вымову кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта Андрэю Кабякову і вызваліў ад пасады яго намесніка Андрэя Тура.

Характэрна, што яшчэ ўчора ўвечары на Першым нацыянальным тэлеканале выйшаў поўны аптымізму рэпартаж пра беларускія дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы, «Барысаўдрэў» у гэтым сюжэце называецца флагманам.

«Праца не проста рухаецца — кіпіць, рабочыя няйначай як перфекцыяністы. Сённяшні Барысаўдрэў не пазнаць. Са з'яўленнем новай вытворчасці памянялася многае: абсталяванне, умовы працы. Але галоўнае — падыход да якасці прадукта. Яна вельмі высокая», — гаварылася ва ўчорашнім рэпартажы пра «Барысаўдрэў».

Сёння ў Барысаве гучалі якасны іншыя словы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?