У Жыткавіцкім раёне па шляху ў школу быў затрыманы вадзіцель, які кіраваў транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення. Ён падвозіў дзяцей у адну са школаў. 

Кіроўца забіраў дзяцей з навакольных вёсак, каб даставіць іх у школу, і ўжо паспеў даставіць адну групу да месца вучобы. Падчас другога рэйса яго затрымалі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі. 

Як паказалі вынікі экспертызы, у крыві 31-гадовага кіроўцы ўтрымлівалася 0,76 праміле алкаголю. 

Прынята рашэнне аштрафаваць яго на 35 базавых велічыняў (4,55 млн), а таксама пазбавіць яго на тры гады права кіравання транспартнымі сродкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?