Найбуйнейшы па ліку абанентаў беларускі аператар сотавай сувязі СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» паведамляе, што з 18 лістапада будзе «скарэктаваны кошт выходных выклікаў, абаненцкай платы, SMS, а таксама некаторых сэрвісных паслуг абаненцкай службы».
У сярэднім штомесячныя расходы абанентаў на сувязь павялічацца на 7%.
Ранейшай застанецца плата за мабільны і фіксаваны інтэрнэт, міжнародныя выклікі і паслугі міжнароднага роўмінгу. Не зменяцца і памеры штомесячных плацяжоў за абсталяванне, набытае ў растэрміноўку ў межах раней заключаных дагавораў.
Знізіцца кошт унутрысеткавых выклікаў з 299 рублёў да 99 рублёў на флагманскіх тарыфных планах «МТС СМАРТ» і «МТС СМАРТ+», якія на сёння з'яўляюцца самымі папулярнымі ў новых абанентаў «МТС». Захаваюцца і ўмовы тарыфнага плана «Лёгка сказаць»: кошт размовы пасля трох хвілін у дзень застанецца ранейшым — 99 рублёў.
Паглядзець кошты на паслугі з 18 лістапада