Хутка ад прадукцыі беларускіх вытворцаў з лагатыпам чэмпіянату свету па хакеі на прылаўках не застанецца і следу, паведамляе Рэспубліка са спасылкай на старшыню Федэрацыі хакея Яўгена Ворсіна.

Міжнародная федэрацыя хакея заключыла кантракт са шведскай фірмай, якая будзе эксклюзіўным вытворцам ўсёй сувенірнай прадукцыі. Яна вызначыла пералік тавараў беларускіх вытворцаў з выявай эмблемы і талісмана чэмпіянату, якія да 9 лютага павінны выключыць з продажу і можна будзе вярнуць на прылаўкі толькі пасля завяршэння хакейных баталій. У адваротным выпадку на Беларусь будуць накладзены вялікія штрафы.

«Мы прасілі пайсці нам насустрач і даць магчымасць гандляваць выпушчанай прадукцыяй да паступлення эксклюзіўнай, але атрымалі адмову. Бо гэта супярэчыць міжнароднай практыцы», — сказаў Ворсін

У спісе ўтрымліваюцца 26 відаў прадукцыі, у тым ліку нататнікі, магніты, кубкі, майкі, сумкі, сцяжкі. Альтэрнатывы ім з лютага не будзе аж да 4-5 мая 2014 г, пакуль шведы не паставяць свае тавары ў крамы, фан-зоны і ў шапікі арэн.

Адзінымі нацыянальнымі ўнёскамі ў індустрыю свята стануць маркі, флікеры, канверты, вільготныя сурвэткі, мыла, біноклі, наборы для саўнаў і харчовыя тавары - усяго 12 груп. Праўда, рэалізоўваць іх можна будзе толькі па-за межамі фан-зон і спартыўных арэн падчас чэмпіянату.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0