У рамках адмысловай акцыі часопіса Arche усім ахвотным прапануецца набыць абагульняльную працу беластоцкіх гісторыкаў беларускага паходжання Алега Латышонка і Яўгена Мірановіча «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку ХХІ ст.».
У кнізе разглядаюцца асноўныя моманты гісторыі Беларусі апошніх двух з паловай стагоддзяў.
Шмат увагі прысвечана падзеям на даўнім Падляшшы і больш позняй Беласточчыне, якая з’явілася пад канец XVIII ст., разам з падзеламі Рэчы Паспалітай, спярша як прускі дэпартамент, а пасля як расійская вобласць.
Аўтары, нягледзячы на сваё польскае грамадзянства, адстойваюць перш за ўсё беларускі, а не польскі пункт гледжання на гістарычныя падзеі, але, паводле ўласнай дэкларацыі, без празмернага шанавання беларускіх гістарычных міфаў.
Падрабязней пра ўмовы акцыі чытайце тут.