Салісты хору ансамбля песні і танца ўнутраных войскаў МУС Расіі спусціліся ў маскоўскае метро, дзе выканалі для пасажыраў песню «Наша служба і небяспечная і цяжкая» з кінафільма «Следства вядуць знаўцы», паведамляе РИА Новости.

Акцыя прайшла напярэдадні Дня супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. У вестыбюлі адной з станцый маскоўскай падземкі спявалі не толькі ўдзельнікі хору, але і супрацоўнікі УУС на метрапалітэне.

Для пасажыраў такі флэшмоб стаў нечаканасцю. Многія дасталі тэлефоны і планшэты, каб зняць на відэа незвычайную акцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?