У Андрэя Ганчара, сына зніклага апазіцыйнага палітыка Віктара Ганчара, і яго жонкі, праваабаронцы Юліі Ганчар, нарадзілася дачка.

Віншаванні ў адрас маладых бацькоў, а таксама ўдавы зніклага палітыка Зінаіды Ганчар апублікаванае на праваабарончым сайце www.spring96.org.

Віктар Ганчар быў віцэ-спікерам Вярхоўнага савета Беларусі, кіраўніком Цэнтрвыбаркама. Першапачаткова ён уваходзіў у каманду Аляксандра Лукашэнкі і дапамог яму прыйсці да ўлады, але затым пайшоў у апазіцыю. 

Віктар Ганчар і яго сябар бізнесмен Анатоль Красоўскі бясследна зніклі 16 верасня 1999 года. Іх сваякі, а таксама прадстаўнікі апазіцыі і міжнародная грамадскасць лічаць, што Ганчар і Красоўскі былі выкрадзеныя па палітычных матывах, і падазраюць ў дачыненні да іх выкрадання вышэйшых службовых асоб краіны.

Фармальна крымінальную справу аб знікненні Ганчара і Красоўскага працягвае расследаваць пракуратура Мінска.

Аднак рэальна расследаванне абставінаў трагічных падзей 14-гадовай даўніны можна будзе весці толькі пасля змены цяперашняй улады, перакананыя праваабаронцы і юрысты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?