Два практыканты мінскага каледжа ў розныя дні з'яўляліся на вытворчасць у стане наркатычнага ап'янення.

Навучэнцы аднаго са сталічных каледжаў праходзілі вытворчую практыку ў цэху на Мінскім трактарным заводзе. У момант азнаямлення з прадпрыемствам маладыя людзі паводзілі сябе неадэкватна, чым прыцягнулі ўвагу работнікаў. Ахова завода выклікала супрацоўнікаў міліцыі, каб устанавіць прычыну іх дзіўных паводзінаў.

Як высветлілася, у абодвух выпадках 17-гадовыя навучэнцы знаходзіліся пад уздзеяннем асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва спайс.

У першым выпадку малады чалавек расказаў, што ўжо даўно захапляецца ўжываннем курыльных сумесяў і затрыманнем здзіўлены не быў. Пры сабе ў хлопца была яшчэ адна доза псіхатропнага рэчыва.

Другі практыкант у поле зроку міліцыі трапляў упершыню. На працягу ўсёй гутаркі затрыманы не мог нармальна размаўляць і рэагаваць на пытанні міліцыі. У маладога чалавека пастаянна ўзнікалі галюцынацыі і некантраляваныя дзеянні. Пры сабе ў хлопца была курыльная трубка, напоўненая спайсам.

У дачыненні да маладых людзей распачатыя крымінальныя справы. Праводзяцца следчыя дзеянні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?