Рэйтынг краін Еўропы паводле ўзроўню дастатку быў абнародаваны міжнароднай кампаніяй GFK, што даследавала пакупніцкую здольнасць грамадзян гэтых дзяржаў за апошні год.

У параўнальную табліцу былі занесены 42 дзяржавы. Паводле звестак экспертаў кампаніі, сёлета сукупная пакупніцкая здольнасць насельніцтва названых краін складзе 6,8 трыльёна еўра, г.зн. 12 890 еўра ў год на кожнага жыхара.

Паводле справаздачы за 2013 год, несуцяшальныя апошнія месцы ў рэйтынгу пакупніцкай здольнасці належаць краінам былога Савецкага Саюза — Малдове, Украіне і Беларусі.

Экспертамі прымалася пад увагу, колькі грашовых сродкаў атрымлівае кожны жыхар краіны на працягу года пасля выплаты ўсіх падаткаў. Меркавалася таксама, што з гэтай сумы неабходна аплаціць таксама камунальныя паслугі, грамадскі транспарт, куплю прадуктаў і іншыя жыццёвыя патрэбы.

Высветлілася, што жыхары Малдовы за год могуць патраціць 1 тысячу 284 еўра, украінцы — 2 тысячы 206 еўра, а беларусы апынуліся іх амаль на 120 еўра багацейшымі.

Самымі багатымі краінамі прызнаныя Ліхтэнштэйн (58,844 тысяч еўра), Швейцарыя (36,351 тысяч) і Нарвегія (31,707 тысяч).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?