Пытанне аб вызваленні гендырэктара ААТ «Уралкалій» Уладзіслава Баўмгертнера адносіцца да выключнай кампетэнцыі органаў крымінальнага пераследу.

Праг эта, як паведамляецца на сайце расійскай кампаніі, гаворыцца ў адказе Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі працоўнаму калектыву акцыянернага таварыства на зварот да кіраўніка беларускай дзяржавы з просьбай прыняць меры да найхутчэйшага вызвалення Баўмгертнера. Адказ падпісаны начальнікам галоўнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Станіславам Буко. 

Тэкст размешчаны на сайце ААТ «Уралкалій». 

У адказе Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі ад 23 кастрычніка паведамляецца, што ў адпаведнасці з арт. 119 КПК РБ «на стадыі папярэдняга расследавання меры стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту, хатняга арышту і залогу могуць прымяняцца пракурорам ці яго намеснікам або старшынёй Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, ці асобамі, якія выконваюць іх абавязкі, або органам дазнання ці следчым з санкцыі пракурора ці яго намесніка.

Пры гэтым адмена або змяненне органам дазнання ці следчым меры стрымання, прымененай з санкцыі пракурора або яго намесніка, дапускаюцца толькі са згоды пракурора ці яго намесніка». 

Адміністрацыя прэзідэнта Беларусі асабліва звяртае ўвагу на тое, што, згодна з арт. 27 КПК, «уздзеянне ў якой бы там ні было форме на орган крымінальнага пераследу з мэтай перашкоды ўсебаковаму, поўнаму і аб'ектыўнаму даследаванню акалічнасцяў крымінальнай справы забараняецца і цягне ўстаноўленую законам адказнасць».

Нагадаем, Баўмгертнер быў затрыманы ў Мінску 26 жніўня.

У той жа дзень Следчы камітэт (СК) Беларусі аб'явіў пра распачынанне спраў па ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі) у дачыненні да шэрагу службовых асоб ЗАТ «Беларуская калійная кампанія», у тым ліку старшыні наглядальнага савета БКК Уладзіслава Баўмгертнера. 

Пасля затрымання Баўмгертнер быў змешчаны ў СІЗА КДБ, 26 верасня яго перавялі пад дамашні арышт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?