Турыстычны цэнтр «Дартур» Беларускай чыгункі з 20 па 29 снежня, з 1 па 7 студзеня, а таксама 10 і 11 студзеня 2014 г. арганізуе навагодняе падарожжа ў маёнтак Дзеда Мароза ў Белавежскую пушчу.
Святочны вагон будзе адпраўляцца штодня з Мінска ў Брэст у складзе цягніка №115 у 21:46. Да Брэста турысты едуць цягніком, а затым — камфартабельным аўтобусам да Белавежскай пушчы. Па дарозе гід раскажа аб калядных традыцыях, гісторыі навагодніх святаў.
У нацыянальным парку госці правядуць адзін дзень.
Турысты пазнаёмяцца з выдатнымі мясцінамі Нацыянальнага парку «Белавежская пушча». Яны наведаюць рэзідэнцыю беларускага Дзеда Мароза, убачаць домік Снягуркі, музей падарункаў і ветраны млын, чароўны калодзеж, зробяць шпацыр да адной з самых высокіх навагодніх ёлак Еўропы вышынёй 40 метраў і многае іншае.
У праграме экскурсійнага тура знаёмства з музеем прыроды Нацыянальнага парку «Белавежская пушча», дзе прадстаўлена багатая экспазіцыя флоры і фаўны, прагулка ўздоўж вальераў з жывёламі.
Вяртанне ў сталіцу прадугледжана цягніком №28, які адправіцца з Брэста ў 17:50 і прыбудзе ў Мінск у 22:06.