Усяго патроху4343

Масква мая, ці Суткі за двое

Ехаў я, значыць, у Маскву і ўнутрана ўлюлюкаў. Яна, думаў, Масква, — горад прадказальны. Піша Стась Карпаў.

Мінулым разам, калі я там быў, мянты на Беларускім вакзале адабралі ў нас грошы (ніколі не бегайце па піўко перад адпраўленнем — цягнік вас не пачакае), усю ноч я вымушаны быў з кампаньёнам тырчаць у забягалаўцы ў нейкага спагадлівага армяніна і змагацца з каматозам. Мы назіралі, як мянты пазменна абіраюць спагадлівага армяніна, як яны ж спрабуюць абабраць нейкага цыгана гадоў 20-ці. Дарэчы, калі апошняга цягнулі ў пастарунак, мы нават паспрабавалі за яго заступіцца. Але цыган нам падзякаваў і сказаў, што яго праз 5 хвілін прывядуць на тое самае месца. Так і адбылося. Мянты вярнулі цыгана, папрасілі прабачэння і здрыснулі. А цыган нам расказаў, што ў яго тата – барон, і, даведаўшыся, што ў нас адабралі бабло, кудысьці патэлефанаваў, і тыя ж мянты, якія яго забіралі, прыйшлі да нас на «агледзіны». Мы сказалі, што нас пакрыўдзілі іншыя, і тых адпусцілі.

Карацей, я рэтраспектыўна ненавідзеў Маскву і ехаў туды ў тым ліку і для таго, каб, вярнуўшыся, сказаць, што сонца — цёплае, вада — мокрая, трава — зялёная, Масква — фекальны кластар. Стабільна. Але вярнуўся я ў разгубленым стане. За апошнія гады, калі я чагосьці і дабіўся ўнутранымі дыялогам, то гэта адноснай шчырасці перад самім сабой. Дык вось, Масква гэтым разам мяне здзівіла.

Па-першае, у мяне быў іншы настрой. Цяпер я ехаў туды на дзень нараджэння да свайго добрага сябра, які паехаў у Маскву працаваць кухарам у рэстаран беларускай кухні. Ёсць у гэтым нешта крыўднае, ну, што з’ехаў. Але і нешта натуральнае ёсць таксама: а хто павінен расіян карміць нашымі стравамі? Малдаване?

Ну і нарэшце, я, па аналогіі з шалабасам, «раскурыўся». І гэтым разам торкнула. Я такі адчуў дух гэтага складанага горада, энергію, якая выпрацоўваецца падчас церця пачварнага аб велічнае і агіднага аб дасканалае. Калі параўноўваць «іх» з «намі», то масквічы пра нас кажуць, што мы «стаім». Не рухаемся зусім ці рухаемся надта марудна. Гэта, мажліва, і крыўдна, але збольшага праўда.

З іншага боку масквічы не тое што «імкліва рухаюцца». Яны робяць уражанне людзей, якія усім горадам звальваюць з пажару. Уцякаюць. Эвакуююцца. Пераязджаюць у іншы горад. Яны, нагружаныя бауламі, хаатычна ломяцца хто куды. Галовы ўціснутыя ў плечы, і бачна што наперадзе іх чакае Сібір, а ззаду — заградатрады.

Людзей у Маскве шмат, і кіроўцы не баяцца ўгрохаць пару-тройку чалавек на пешаходным пераходзе па дарозе на працу.

Неймаверная веліч і прыгажосць цэнтральнай часткі горада нечакана заканчваецца Лобным месцам, каля якога кожны баран хоча сфатаграфавацца і засраць сваю карму гадоў на тысячу наперад. Сотні гадоў там забівалі рознага кшталту людзей, і, безумоўна, любая тлустая цётка лічыць сваім абавязкам пакласці такі кадр у сямейны альбом.

А яшчэ маскоўская прыгажосць заканчваецца манструозным кіндарсюрпрызным Крамлём, да якога даносіцца інструментальная музыка з ЦУМа, дзе спакойна, вальсуючы, ходзяць людзі, якія нікуды не ўцякаюць і збіраюцца жыць у Маскве і атаварваць свой сацпакет нават падчас чумы. І вальс а-ля Свірыдаў з «універмага», і сцены Крамля ўдалечыні, і шэрае неба, і рык змерзлага дзядзькі, які набірае групу на экскурсію, і ўсё, што я ведаў пра Маскву, і ўсё, што я бачыў у Маскве, і ўсё, што я памятаў, — усё змешваецца і падымаецца ў горле нейкім камяком. Гэта ўсё жахліва, тужліва, велічна, геніяльна і безнадзейна.

Так здарылася, што за гэты год я пабываў у чатырох сталіцах былых савецкіх рэспублік. У Тбілісі, Маскве, Кіеве і Вільні. І, шпацыруючы маскоўскімі вуліцамі, я найбольш яскрава адчуў, што колькасць месцаў «не для мяне» тут самая вялікая. Дапусцім, кава за 20-30 баксаў. Зрэшты, не толькі не для мяне. Па вялікім рахунку, у Маскве самая высокая колькасць месцаў ні для кога. Так, "саміх для сябе».

А яшчэ цэнтр Масквы пахне дарагой парфумай, а яшчэ прадаўцы перыядычна просяць гаварыць марудней, бо па-руску разумеюць кепска, а яшчэ там людзям не забараняецца лабаць на гітарах з узмацняльнікамі там, дзе ім падабаецца, і хіповая моладзь не адчувае сябе такой затраханай, як у нас.

Там людзі страшна ненавідзяць адно аднаго, калі «спешваюцца», і паважаюць адно аднаго на дарогах. У адрозненне ад жыхароў Вільні, масквічы, як і тбілісцы, не сядзяць са «спадчыннай» даўніной, заціснуўшы яе ў ссыклівасці сваёй паміж каленкамі, і не чакаюць, што горад сам як-небудзь будзе і надалей нагадваць горад, а не музей. Яны працягваюць жыць і будаваць сваю сталіцу і рабіць яе адпаведнай сабе. Пры гэтым яны часта памыляюцца і нявечаць сваю «спадчыну». Гэта так. Але «безумству храбрых поём мы песню».

У Маскве я зразумеў, чаму мяне не ўразіла Вільня. Гэта, канечне, IMHO, але я не ўбачыў у Вільні горада. Я ўбачыў у Вільні мекку баязлівых людзей, якія ў пэўным лепразорыі кансервуюць пэўную нацыянальную ідэнтычнасць. І ўсё.

Мінск у сто разоў болей «горад». Праўда, разоў у 10 меней «горад», чым Тбілісі і ў 5 — чым Масква. Але, што да Масквы, то, нягледзячы на тое, што яна нагадвае цяпер надзвычай прыгожага чалавека з цэрабральным паралюшам, я б палюбіў яе ўсім сэрцам, калі б мой Мінск не займаў у ім усё месца, пакінуўшы крыху для Гродна.

Каментары43

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку8

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку

Усе навіны →
Усе навіны

62-гадовую намесніцу дырэктара мінскай гімназіі адправілі ў калонію за палітыку11

Злучаныя Штаты могуць скараціць колькасць сваіх войскаў у Еўропе на 30%3

Шэлег: Беларускія лекі нічым не адрозніваюцца ад старых прэпаратаў буйных фармацэўтычных кампаній3

Настаяцель манастыра Шаалінь трапіў пад следства па падазрэнні ў растратах і амаральным ладзе жыцця4

У Рэчыцкім раёне ад удару токам загінулі двое мужчын

Цэны на шакалад здзіўляюць12

Навумчык пра незалежнасць Беларусі: Пуцін не здольны мабілізаваць ніводнага беларуса на вайну — нацыянальныя аўтаноміі Расіі не маюць і гэтага29

Музыканты выдаляюць сваю музыку са Spotify, бо ён спансаруе кампанію, якая вырабляе тысячы дронаў для Украіны26

«Гэта своеасаблівае партнёрства». Трамп заключыў здзелку, па якой краіны Еўропы абавязаны плаціць тарыф 15%8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку8

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць