Лідар грамадскай арганізацыі «За аўто» Арцём Шаркоў не разумее, чаму аўтамабілісты мусяць плаціць за «допуск да руху».

«Кожны аўтаўладальнік плаціць дзяржаве падаткі. Гэта акцыз, уключаны ў кошт паліва. Частка гэтых сродкаў ідзе на ўтрыманне дарог і іншых элементаў інфраструктуры. Гэта і экалагічны падатак. Не трэба забываць і пра збор за рэгістрацыю аўтамабіля і за тэхагляд.

Незразумела, чым матываваная пошліна, калі яна будзе аднолькавай і для тых, хто штодня праязджае сотні кіламетраў, і тых, хто карыстаецца машынай толькі на выходных. Гэтая прапанова — нейкае вар'яцтва», — мяркуе ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?