У сераду, 13 лістапада, уначы ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, таму абыдзецца без істотных ападкаў.

У дзённыя гадзіны франтальны раздзел, які змяшчаецца з Балтыйскага мора, абумовіць па Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях кароткачасовыя дажджы.

У асобных раёнах краіны чакаецца туман, ноччу і раніцай — слабы галалёд.

Вецер паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу -2 .. 4°C, максімальная днём 2 .. 7°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?