Нягледзячы на тое, што рух расце, што свядомыя беларусы і ўсе сумленныя людзі дамагаюцца належнага месца для прабудзіўшайся нацыі, - гэтага месца нам дагэтуль не даюць на нашай уласнай зямлі. Не даюць яго ні ў школе, ні ў царкве, ні ў касцёле, для таго, што нам так міла і дорага: для роднай мовы беларускай.

«НН». №46. 1913.

Пацёмкінская сталіца. Вялікія перамены ў вобразе Мінска навідавоку. Самай яскравай з’явай апошняга часу стала рэканструкцыя тэрыторыі паміж Верхнім горадам і Замчышчам. Увесь верасень і кастрычнік там шчыравала тэхніка: раўлі бульдозеры, ездзілі туды-сюды грузавікі. Праз увесь пагорак пралегла даўжэзная лесвіца, з’явіліся лавачкі, ліхтары.

«НН». №42. 2003.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0