26 лістапада ў Гомельскім абласным судзе адбудзецца новы разгляд крымінальнай справы Аляксандра Грунова.

фота Н. Прыгодзіча

фота Н. Прыгодзіча

Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі 22 кастрычніка агучыла рашэнне па касацыйнай скарзе Аляксандра Грунова, якім адмяніла смяротны прысуд, вынесены Гомельскім абласным судом 14 чэрвеня 2013 года.

Адмяніўшы смяротны вырак, Вярхоўны суд улічыў шэраг акалічнасцяў, выкладзеных абаронай падчас разгляду касацыйнай скаргі. Пра гэта распавёў Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі», якая ажыццяўляе маніторынг судовага працэсу па гэтай крымінальнай справе, паведамляе Spring96.org.

Са словаў праваабаронцы, Вярхоўны суд прыняў пад увагу яўку Грунова з павіннай – тое, што не было ацэнена судом першай інстанцыі як змякчаючая віну акалічнасць. Таксама абласны суд палічыў асуджанага беспрацоўным, хоць на той момант ён працаваў і у справе былі дакументы, якія гэта пацвярджаюць, - і гэта было ўлічана падчас касацыі. Былі ўлічаны і станоўчыя характарыстыкі Грунова ў матэрыялах крымінальнай справы, якія не ўлічыў абласны суд.

Мяркуецца, што 25-гадовы Аляксандр Груноў 20 верасня 2012 года забіў сваю знаёмую Наталлю Емяльянчыкаву.

На судзе ён патлумачыў, што дзяўчына за некаторы час да сустрэчы абразіла яго ў кампаніі знаёмых людзей і не папрасіла прабачэння. Гэта і стала прычынай агрэсіі. Груноў нанёс ахвяры 102 нажавыя раненні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0