Фота gpk.gov.by
Як паведамляе прэс-служба беларускага МЗС, цырымонія ўстаноўкі знака прайшла 13 лістапада ў раёне стыку дзяржаўных межаў Беларусі, Украіны і Расіі «Курган Дружбы» (Добрушскі раён Гомельскай вобласці).
У цырымоніі ўзялі ўдзел міністры замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і Украіны Леанід Кажара, кіраўнікі пагранічных ведамстваў і прыгранічных абласцей дзвюх краін.
У рамках мерапрыемства закладзена капсула з памятнай запіскай з нагоды ўстаноўкі першага пагранічнага знака на дзяржаўнай мяжы Беларусі і Украіны, а таксама адбыліся перамовы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін.
Якія тэмы абмяркоўвалі міністры, прэс-служба не паведамляе.