Пяціразовы чэмпіён Беларусі па шашках, майстар спорту Генадзь Нарчук (1953–2005) быў арыгінальным творцам, чыімі знаходкамі доўга будуць захапляцца аматары шашачнай гульні. Заводзкі рабочы, вучань славутага трэнэра Ізраіля Бельскага не прэтэндаваў на дасканалае веданьне ўсіх дэбютаў: любіў даводзіць, што тэорыю трэба вывучаць, каб яе абысьці. Сп.Генадзь пайшоў з жыцьця роўна паўгоду таму, 1 кастрычніка. Але засталіся ўспаміны сяброў і прыгожыя партыі.

Ю.Арустамаў – Г.Нарчук. Фінал чэмпіянату СССР, 1971 г.

У пазыцыі на дыяграме гросмайстар Арустамаў, замест слушнага 1. fg3 з роўнасьцю, згуляў 1. ed2? і быў перайграны: 1…ab6 2. dc3 ed6 3. gh2 (кепска 3. de5? з-за 3…dc5 4. сd4 ab4X) 3…dc5 4. fg3 hf2 5. eg1 ce3 6. fd2 bc5 7. hg3 cd6 8. gh4 gf4 9. hg5 de5! 10. ge3 hg5 11. gh2 ba7! 12. ab4 (калі 12. hg3, то 12…gh4 13. ef4 hf2 14. eb4 fg1X) 12…cc1 13. ef4 ce3! і белыя здаліся. Ці не зарана? Праверым: калі 14. fh6, то 14…e3-d4 15. hg7 db2 16. gf8 ef4 17. fa3 bg7 18. af8 gh6 19. fa3 fe3X. Калі 14. fd6, то 14…gh4 15. de7 eg5! 16. ef8 gf6X. (Аналіз гросмайстра Г. Пятровіча.)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0