Меркаванні4848

Мілінкевіч: Ідэальным кандыдатам ад апазіцыі быў Домаш, але яго знішчылі

Экс-кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2006 г., лідар Руху «За свабоду» ў інтэрв'ю Еўрарадыё пракаментаваў сваю заяву, зробленую 7 лістапада, што канкурэнтам Лукашэнкі на выбарах 2015 г. павінен стаць нехта малады.

«Я выхоўваўся на беларускіх, а не расійскіх казках, і таму не веру ў Іллю-Мурамца, які 33 гады ляжаў на пячы, а потым нечакана стане лідарам і ўсе за ім пабягуць.

Я лічу, першае, што трэба зрабіць апазіцыі, — абмеркаваць і вызначыць, якія мы ставім мэты і задачы на кампанію. Па-мойму, мы гэтага не рабілі. А з гэтага ўсё пачынаецца. У залежнасці ад таго, якая можа быць кампанія. Можа быць некалькі варыянтаў і некалькі мэтаў і задачаў. Другое: калі вызначылі задачы-мэты — тады мы павінны напісаць ясную стратэгію на кожны выпадак. І толькі трэцяе — гэта асоба.

Асоба — гэта той чалавек, які адпавядае, які можа рэалізаваць гэтую стратэгію і дамагчыся гэтых мэтаў. А без гэтага бессэнсоўна гуляцца: «А ну, хлопцы! Хто прыгажэйшы, хто адпавядае Захаду, а хто — Усходу, хто тут гэты, а хто — той!»

Адначасова я лічу, што малады мае больш шансаў. Найперш таму, што ў сённяшніх умовах нам патрэбны новы твар. Па-другое, мы павінны берагчы нашы працу. Калі мы адпрацавалі кампанію, калі мы ўклалі свае сілы ў кандыдата, а потым яго выкідваем на сметнік са словамі:

«Ну, а цяпер давайце па новай, бо я таксама хачу паруліць у апазіцыі», — гэта самая вялікая памылка дэмакратаў за апошнія гады і апошнія кампаніі».

А. Мілінкевіч таксама выказвае сумнеў, што галоўнай мэтай павінна стаць «зваліць рэжым»

«…У нас была і Сербія, была і Украіна, і Грузія, і не заўсёды ўсё вызначалася толькі гэтай «звалкай». Перш за ўсё, трэба перамагчы ў розумах людзей — людзі павінны ў нас верыць, мы павінны назапасіць крэдыт даверу.

Ну, звалілі рэжым і можам не выйграць наступныя выбары — і так можа здарыцца. Па сённяшніх рэйтынгах, калі не стане Лукашэнкі — мы прайграем выбары. Таму, найперш, мы павінны змагацца за людзей.

Зразумела, калі рэжым ёсць, то ў нас няма перспектывы, і Лукашэнка павінен адысці. Але толькі Лукашэнка — гэта замала. Неабходна ўплываць на людзей і быць аўтарытэтнымі сярод людзей.

Самым моцным кандыдатам з ранейшых канкурэнтаў Аляксандр Мілінкевіч лічыць Сямёна Домаша, які прайграў «унутраныя праймерыз» у 2001 г. Уладзіміру Ганчарыку.

«Я лічу, што самым моцным лідарам сярод усіх кандыдатаў, што былі ад дэмакратаў у розныя часы, гэта быў Сямён Домаш.

Чалавек высокага ўзроўню — ён і прабеларускі, ён і праеўрапейскі, ён і рэфарматар-наменклатуршчык. Чалавек маральны — калі працаваў у Гродне, то чалавек-аўтарытэт быў. Ну, і знішчылі яго — проста не падтрымалі. Пасля выбараў-2001 ён мог быць абсалютным лідарам апазіцыі. А так атрымалася, што апазіцыя не ўспрыняла яго.

Трэба ў свой момант зразумець — на каго варта паставіць і на каго варта працаваць. Трэба зменшыць свае амбіцыі і працаваць на таго, хто сёння сапраўды мае магчымасць у грамадстве заваяваць давер вялікі. І ў Домаша быў такі давер.

Каментары48

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава26

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Адзін з найлепшых расійскіх футбалістаў Смолаў пабіўся ў кафэ з тымі, хто абмяркоўваў яго ВІДЭА2

Пазняк асудзіў Ціханоўскага: Седзячы пяць гадоў, можна было да беларускай мовы звярнуцца104

Чым адрозніваецца бортніцтва ад пчалярства? І чаму вучыліся палякі ў беларускіх бортнікаў1

Мінская школьніца пачала распаўсюджваць наркотыкі 1 верасня, а ўжо на заўтра яе арыштавалі5

У Барысаве пасля скачка ў ваду загінуў 18-гадовы хлопец1

Шаметавец: Пасля знікнення ні Мельнікава, ні ад яе імя на «Кіберпартызанаў» не выходзілі. Яна не мае чым нас шантажаваць4

Па-беларуску выйдзе «Беларускі снайпер» пасла Шарэпкі, а Квяткоўскі напісаў працяг «Фрашак»2

Зянон Пазняк: Зараз інтарэсы рэжыму ў нейкай ступені супадаюць з нацыянальнымі інтарэсамі66

«Кіберпартызаны»: Не трэба раздзімаць паніку, што рэжым усё можа ўзламаць, прачытаць, пра ўсё даведацца. Не, не можа2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава26

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць