Кампанія Paramount Television абвясціла аб планах зняць серыял па матывах фільма «Прывід» 1990 года.

Сцэнар шматсерыйнага фільма напішуць Аківа Голдсман («Гульні розуму», «Я, робат») і Джэф Пінкер (серыялы «Застацца ў жывых», «Грань», «Шпіёнка»).

Хто выканае галоўныя ролі ў новым серыяле, пакуль невядома. Патрык Суэйзі памёр у выніку наступстваў раку ў верасні 2009 г.

Сюжэт арыгінальнага фільма рэжысёра Джэры Цукера паводле сцэнара Бруса Джоэла Рубіна разгортваецца вакол дзяўчыны па імені Молі (Дэмі Мур) і яе загінулага каханага Сэма (Патрык Суэйзі).

Прывід Сэма спрабуе выратаваць сваю сяброўку ад смяротнай небяспекі і карыстаецца для гэтага паслугамі медыума (Вупі Голдберг).

Фільм, які выйшаў на экраны ў 1990 годзе, атрымаў дзве прэміі «Оскар»: за найлепшую жаночую ролю другога плана (Вупі Голдбэрг) і найлепшы сцэнар. Акрамя таго, Вупі Голдберг атрымала за сваю ролю прэміі «Сатурн», «Залаты глобус» і прэмію Брытанскай акадэміі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?