Грамадства99

Рабочых МАЗа пераводзяць на чатырохдзёнку, скарачаюць заробак

У рэдакцыю «НН» ананімна паведамілі, што ад заўтрашняга дня (15 лістапада) і да канца года ўсе пятніцы на Мінскім аўтамабільным заводзе (МАЗ) абвешчаныя выходнымі днямі з аплатай 2/3 ад акладу.

Не закране скарачэнне заробкаў толькі супрацоўнікаў аўтобуснай вытворчасці.

Па каментар «НН» звярнулася на МАЗ. Памочнік гендырэктара МАЗ Аляксей Дзерашаў паведаміў, што «выніковае рашэнне яшчэ не прынятае» і павінна з'явіцца сёння ці заўтра.

Аднак крыніца «НН» на заводзе пацвердзіла, што пятніцамі да канца года рабочыя будуць атрымліваць зменшаны заробак.

«Мы яшчэ не бачылі загад — яго ўвогуле падрыхтавалі настолькі цішком, што мы не ведалі нічога да сённяшняй раніцы, — расказаў супрацоўнік прадпрыемства. — Але начальнік цэха сказаў, што пятніцы да 20 снежня ўключна будуць аплочвацца паводле тарыфу 2/3 ад акладу.

Больш за тое, 27, 30 і 31 снежня будуць адпачынкам за свой кошт.

І калі рабочыя будуць працаваць, дык некаторых вузкіх спецыялістаў папярэдзілі, што пятніцамі яны будуць працаваць па заявах. Напрыклад, трэба два чалавекі з усяго штату — ім аплацяць працоўны дзень цалкам, а ў астатніх выхадны.

Грузавікі не прадаюцца, аўтобусы не прадаюцца, няма камплектуючых — іх няма за што закупляць. Таму вымушаныя эканоміць».

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У будынку ГУБАЗіКа ў цэнтры Мінска адкрыюць малую сцэну тэатра Янкі Купалы6

У будынку ГУБАЗіКа ў цэнтры Мінска адкрыюць малую сцэну тэатра Янкі Купалы

Усе навіны →
Усе навіны

З рахунку фонду Анжалікі Мельнікавай знялі грошы. Невядома, ці яна сама14

У Ніцы памерла беларуская стылістка Яўгенія Драгун. Ёй было 40 гадоў1

Вольга Чамаданава стала мадэллю на модным дэфіле ФОТАФАКТ9

Ці могуць пасажыра аштрафаваць, калі кіроўца не змог прадаць яму квіток?1

Дэпутаты з «Альтэрнатывы для Германіі» наведалі ПВТ у Мінску3

35-гадовы беларус памёр ад укусу змяі ў маскоўскім заапарку6

Як уранку і папярэджвалі, у Мінску рэзка пагоршала надвор'е, пачалася завіруха

У Гомелі жанчына ў касцюме аднарога ўкрала ў дзіцяці куртку

У краме знайшоўся прадукт за 36 капеек — яго можна з’есці з гарбатай3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У будынку ГУБАЗіКа ў цэнтры Мінска адкрыюць малую сцэну тэатра Янкі Купалы6

У будынку ГУБАЗіКа ў цэнтры Мінска адкрыюць малую сцэну тэатра Янкі Купалы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць