Удары наносіліся цяжкім тупым прадметам.

Інцэдэнт адбыўся 27 верасьня, напярэдадні дня гораду, каля 9 гадзін раніцы. Невядомымі была пашкоджанна верхняя частка помніка: галава, плечы і правая рука. Адбітыя часткі засталіся ляжаць на зямлі каля помніка. Па характару пашкоджаньняў можна казаць аб тым, што удары наносіліся цяжкім тупым прадметам.

Прыбыўшая на месца міліцыя пачала апытваць сведак, але ніхто нічога пэўнага сказаць ня мог — інцыдэнт адбыўся калі большасьць людзей была на працы. Ніякіх доказаў на месцы знойдзена не было. Адбітыя дэталі былі сабраны ў цэляфанавыя мяшкі і адвезены на экспэртызу. Па словах некаторых мясцовых жыхароў, пракурор гораду Віктар Літвіненка, каб супакоіць гараджан, заявіў, што помнік абваліўся сам, а фрагменты былі забраны на рэканструкцыю. Заведзена крымінальная справа, вядзецца сьледзтва.

***



Сёньня помнік ужо стаяў, шчыльна абгорнуты цэлафанам.

Фота Юліі Дарашкевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?