Выдавец спрабуе абскардзіць пазбаўленне яго выдавецкай ліцэнзіі.

Пачатак паседжання ў Вышэйшым гаспадарчым судзе Мінска а 12-й гадзіне. Яно мае быць адкрытым, паведаміў Еўрарадыё арт-дырэктар выдавецтва Павел Касцюкевіч.

Адносіны паміж выдаўцом Ігарам Логвінавым і Міністэрствам інфармацыі сапсаваліся ў канцы верасня, калі Логвінава пазбавілі ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасць. У паведамленні, падпісаным намесніцай міністра Ліліяйй Ананіч, паведамлялася, што ліцэнзія адкліканая за парушэнні, звязаныя з выхадам альбома «Прэс-фота Беларусі 2011». У красавіку суд Ашмянскага раёна прызнаў выданне экстрэмісцкім.

Выдавец з пазіцыяй Мінінфармацыі не згодны. Ігар Логвінаў указвае на парушэнні, дапушчаныя чыноўнікамі, а таксама на абсурднасць абвінавачванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?