Дырэктар прыватнай культурна-асветніцкай установы «Платформ інавейшн» Андрэй Бандарэнка арыштаваны на пяць сутак, паведаміла яго намеснік Алена Красоўская-Каспяровіч. Рашэнне познім вечарам 14 лістапада вынес суд Маскоўскага раёна Мінска.

Раней у гэты ж дзень суд прыняў рашэнне аб вяртанні справы ва УУС Маскоўскага раёна для ліквідацыі недахопаў. Новы пратакол быў складзены прама ў будынку суда. Бандарэнка адмовіўся яго падпісаць і быў змешчаны ў камеру для адміністрацыйна затрыманых.

Андрэй Бандарэнка абвінавачваўся па ч. 1 арт. 23.34 КоАП (арганізацыя і правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства). Гаворка ідзе пра падзеі 14 верасня, калі ў Мінску было затрымана 18 чалавек. Яны збіраліся правесці хвіліну маўчання каля следчага ізалятара № 1 на вуліцы Валадарскага, дзе пры нявысветленых акалічнасцях памёр 21-гадовы мінчанін Ігар Пцічкін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?