«Загадам Генеральнага пракурора намеснік Аляксандр Архіпаў 4 лістапада адхілены ад займанай пасады і звольнены з органаў пракуратуры за здзяйсненне дзеянняў, якія дэксрэдытуюць пракурорскага работніка і не сумяшчальныя са службай у органах пракуратуры»,

— паведамілі ў Генпракуратуры.

Але звальненнем не абышлося. Супраць Архіпава сам генпракурор Канюк завёў крымінальную справу за злоўжыванне ўладай альбо службовымі паўнамоцтвамі. Цяпер праводзіцца расследаванне.

Нагадаем, пра Аляксандра Архіпава ўчора выказаўся Лукашэнка.

 

«Дружкі там яго ўцягнулі ў гэтую аферу, чалавека забілі, п'яны кіроўца. Няважна, якія ў іх там былі адносіны, але чалавек загінуў. Уявіце, як рэагуе на гэта сям'я. З дапамогай улады гэтую справу замялі. Дзе справядлівасць? Таму пракантралюйце, якія робяцца захады»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?