У суботу, 16 лістапада, атмасферныя франты з Балтыйскага мора прынясуць дажджы і мокры снег ў Беларусь. Ноччу яны пройдуць на Віцебшчыне, раніцай і днём на большай частцы нашай краіны.
У асобных раёнах утворыцца слабы туман. Вецер заходні ўмераны, у дзённыя гадзіны — парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу -2 .. +4°С, максімальная днём +1 .. +7°С.
У нядзелю, 17 лістапада, у многіх раёнах краіны пройдуць невялікія дажджы. Па поўдні дзе-нідзе згусціцца слабы туман. Вецер заходні, паўночна-заходні парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу 0 .. +5 ° С, максімальная днём +3 .. +8 ° С.
У панядзелак, 18 лістапада, істотных ападкаў не чакаецца, толькі днём у крайніх заходніх раёнах Беларусі магчымыя невялікія дажджы. Месцамі прагназуецца туман.
У начныя і ранішнія гадзіны ўтворыцца слабы галалёд.
Вецер паўночнай чвэрці, днём з пераходам на паўднёва-заходні ўмераны. Мінімальная тэмпература паветра ўначы будзе знаходзіцца ў межах -3 .. +3°С; дзённыя максімумы складуць +2 .. +7°С.