Іерэя Уладзіміра Каляду з Навагрудскай епархіі памылкова пазбавілі сану на інтэрнэт-парталах. Святар па-ранейшаму ўзначальвае місіянерскі аддзел і гадуе траіх дзяцей.

А блытаніна адбылася з-за адной літары ў прозвішчы, паведамляе «Вечерний Гродно».

Нагадаем, у сераду з'явілася інфармацыя аб тым, што святара з Навагрудскай епархіі пазбавілі сану за амаральныя паводзіны. На некалькіх інтэрнэт парталах напісалі, што гаворка ідзе пра таго чалавека, які ўзначальваў місіянерскі аддзел Навагрудскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Як распавялі ў Мінскім епархіяльным упраўленні, на самай справе Святы Сінод пазбавіў сану іерэя Уладзіміра Каледу (прозвішча якога пішацца праз «е»).

Аказалася, што гэты святар не служыць у царкве ўжо 20 гадоў, з 1993 года, але толькі цяпер Сінод прыняў адпаведнае рашэнне.

Тым часам місіянерскім аддзелам Навагрудскай епархіі кіруе дзеючы клірык Уладзімір Каляда. Па словах загадчыцы канцылярыі Навагрудскай епархіі, ён служыць у храме Прападобнага Амброзія Апцінскага ў вёсцы Русакова Слонімскага раёна.

У епархіі пра яго адгукаюцца станоўча, святар гадуе траіх дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?