16 лістапада 1953 г. нарадзіўся вядомы беларускі футбаліст, паўабаронца Аляксандр Пракапенка.

region.mogilev.by

region.mogilev.by

Скончыў сярэднюю школу №5 горада Бабруйска. Пачаў гуляць у футбол у 1962-м у Бабруйску ў дзіцячай камандзе, затым у клубнай камандзе «Будаўнік» (Бабруйск) — 1971-72.

У «Дынама» (Мінск) — 1972 (з ліпеня) — 1983 гг. 

Стыль гульні: хуткі, спрытны і тэхнічны, знаходзіўся ў пастаянным руху, усе гульнявыя дзеянні выконваў на высокай хуткасці. Добра арыентаваўся на поле, адрозніваўся арыгінальнымі гульнявымі рашэннямі, валодаў прыцэльнымі ўдарамі з абедзвюх ног.

У 1983-м адлічаны з каманды за сістэматычнае парушэнне рэжыму. Нейкі час лячыўся ў ЛПП, гуляў за «Дняпро» ( Магілёў), «Нефтчы» (Баку). У чэмпіянатах СССР (вышэйшая ліга) правёў 168 матчаў, забіў 52 галы.

Увечары 29 сакавіка 1989 г. у рэстаране стала кепска, і Аляксандр памёр. Пахаваны на могілках у вёсцы Токары, Бабруйскі раён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?