Тры тысячы літраў брагі і падпольны міні-завод па вытворчасці самагону знішчаны ў Бярозаўскім раёне.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе УУС Брэсцкага аблвыканкама, гэтая вытворчасць была знойдзена супрацоўнікамі патрульна-паставой службы міліцыі 26 верасня ў лясным масіве непадалёк ад вёскі Вільянава. Акрамя абсталявання і падрыхтаванай для перапрацоўкі брагі, аператыўнікі знайшлі 30 літраў гатовай прадукцыі.

Гэта ўжо 12 падпольны міні-завод, выяўлены на тэрыторыі вобласці з пачатку верасня. Чатыры знойдзены ў Кобрынскім, тры — у Пружанскім, два — у Камянецкім, па адным — у Бярозаўскім, Брэсцкім і Жабінкаўскім раёнах. Знішчана амаль 7,5 тыс. літраў брагі.

<a href=»http://nn.by/»><img src=»/photos/z_2017_08/sbili_medvedya_belynichi-z2vbn.jpg»></a>

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?