У пятніцу ў Кіеве зборная Украіны перамагла ў першым стыкавым матчы да чэмпіянату свету — 2014 зборную Францыі з лікам 2:0. Галоўнага трэнера зборнай Украіны Міхайлу Фаменку на пасляматчавай прэс-канферэнцыі журналісты сустрэлі авацыяй, паведамляе Unian.
ffu.org.ua
Фаменка заявіў: «Дзякуй хлопцам, што яны зразумелі — псіхалогія будзе вырашальным фактарам у гэтай сустрэчы. Яны гулялі ўпэўнена, кожны выразна рабіў сваю справу на полі».
Што тычыцца таго, ці ёсць у трэнера рэцэпт на матч у адказ (за два дні да гульні ў Кіеве Фаменка заявіў, што ведае «пераможны рэцэпт») трэнер адказаў: «Хто ходзіць у аптэку без рэцэпту? У мяне ёсць тры дні, каб прыдумаць новы рэцэпт».
Матч у адказ пройдзе 19 лістапада ў Парыжы.
Вынікі іншых стыкаў:
Ісландыя — Харватыя — 0:0
Партугалія — Швецыя — 1:0
Грэцыя — Румынія — 3:1.
Сёння таксама вызначацца дзве з пяці камандаў Афрыкі, што едуць на чэмпіянат свету:
Нігерыя — Эфіопія (першы матч — 2:1), Сенегал — Кот-д'Івуар (першы матч — 1:3).