З нагоды рэлізу сынглу рэміксаў праекту Šuma сьпявачка Руся распавяла пра калябарацыю з жодзінскім электроншчыкам ды патлумачыла чаму не паказвае новыя творы.

Šuma remixes EP задуманы найперш дзеля адной мэты – прадставіць новых удзельнікаў праекту. Да дзяўчат далучыўся Нік Чорны, менскі кампазытар, прадусар электроннай музыкі, аранжыроўшчык. Раней ён працаваў разам з Aleksis Scorpio, хлопцы пісалі дып хаўс. Калі Руся іНадзея Чугунова шукалі музыкаў для працы над праграмай жывога выступу, Нік прыйшоў да іх як клявішнік і музыка, што займаецца праграмінгам проста на сцэне, але па хуткім часе стаў са-прадусарам праекту. 

Да Šuma далучыўся таксама цікавы беларускі музыка з Жодзіна Dee Flack.

«Мы ўзаемна адкрылі адно аднога. Яго ахвотна выдаюць у Вялікабрытаніі, а дома гэта звычайны хлопец, які мае талент, працу і крыху вольнага часу, каб пусьціць свой талент вонкі. Асабіста я вельмі люблю эстэтыку музыкі, якую піша Dee Flack. Да таго ж ён вельмі якасна гэта робіць. Для мяне нашае знаёмства стала нечакана прыемным здзіўленьнем», - апавядае Руся.

На сынгле рэміксаў таксама зьяўляецца Alex Goof, які працаваў ужо з праектам над ЕР «zołak», Гуф працягвае эксперыментаваць у стылі mucon. 

Цяпер Šuma працуе над поўнавартасным альбомам, які, як кажуць удзельнікі праекту, «пішацца ў чатыры рукі». У новых творах музыкі хочуць выявіць свой погляд на канцэпцыю гуку і ўласную стылістыку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?