16 лістапада прыкладна ў 9.30 11-гадовы Мікіта Кажамякін, які прапаў у Гомелі, сам вярнуўся дадому. 

Як паведаміла сястра хлопчыка Кацярына, са слоў хлопчыка гэтыя двое сутак ён правёў у сябра-пяцікласніка, з якім вучыўся летась у адным класе. Сябар яго жыве з бацькам, той паехаў у камандзіроўку, і хлопчык застаўся адзін. Ён і запрасіў таварыша пажыць у яго.

Зараз з пяцікласнікам размаўляюць дырэктар школы і сацыяльны педагог.

Пайшоў хлопчык з дому з-за канфліктаў у новай школе, дзе ён вучыцца з верасня.

Мікіта Кажамякін выйшаў з дома ў 6.30 14 лістапада, не папярэдзіўшы сваякоў. Сям'я спрабавала знайсці дзіця самастойна, аднак беспаспяхова. Да пошукаў падключыліся добраахвотнікі Гомельскага пошукава-ратавальнага атрада «Сімуран» і міліцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?