Фота lifenews.ru

Фота lifenews.ru

Фота Alexander Bunin@abunin

Фота Alexander Bunin@abunin

Фота @BorisALV.

Фота @BorisALV.

У міжнародным аэрапорце «Казань» (Татарстан, Расія) пры пасадцы пацярпеў крушэнне самалёт Boeing рэйсам «Масква-Казань». Загінулі 50 чалавек, 44 з якіх пасажыры, а таксама 6 членаў экіпажа, паведамляе РИА Новости.

Катастрофа здарылася а 19.45 па маскоўскім часе. Паводле МНС Расіі самалёт Boeing 737 выбухнуў.

Самалёт належаў авіякампаніі «Татарстан», паведаміў прадстаўнік Расавіяцыі агенцтву «Прайм».

«Было тры спробы захода на пасадку. Boeing 737-500 авіякампаніі «Татарстан» ляцеў з Масквы ў Казань. Самалёт сутыкнуўся з зямлёй на лётным полі аэрадрома», — сказаў прадстаўнік Расавіяцыі.

Паводле апошняй інфармацыі, абнародаваныя спіскі загінулых. Сярод іх фігуруе сын прэзідэнта Татарстана Ірэк Мініханаў, кіраўнік Упраўлення расійскай спецслужбы ФСБ па Татарстане Аляксандр Антонаў, жонка вядомага расійскага спартыўнага каментатара Рамана Скварцова.

Памылка пілотаў?

Папярэдняя асноўная версія крушэння самалёта ў аэрапорце Казані — памылка экіпажа, заявіла агенцтву РІА Новости крыніца ў праваахоўных органах рэгіёна.

«У якасці асноўнай версіі разглядаецца памылка экіпажа, так званы чалавечы фактар».

Паводле папярэдніх звестак, самалёт пры пасадцы ўдарыўся носам аб узлётна-пасадачную паласу, удакладніла крыніца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?