Шосты гулец мінчукоў -- Цмок. Вельмі экспрэсіўна паводзіцца на пляцоўцы, фота Вадзіма Заміроўскага, tut.by

Шосты гулец мінчукоў -- Цмок. Вельмі экспрэсіўна паводзіцца на пляцоўцы, фота Вадзіма Заміроўскага, tut.by

У матчы 6-га тура баскетбольнага турніру Адзіная ліга ВТБ «Цмокі-Мінск» на «Мінск-Арэне» 17 лістапада перамаглі «Астану» з лікам 82:68 (25:19, 9:15, 28:18, 20:16). 

Пасля першай паловы лік быў роўны ў матчы — 34:34, але ў пачатку трэцяга перыяду мінчукі здзейснілі адрыў, які захавалі да канца матчу.

Найлепшым у «Цмокаў» быў Павел Ульянка, які набраў 18 пунктаў, з іх — пяць трохачковых.

У Бранка Міркавіча — чатыры трохачковыя (усяго набраных 14 пунктаў), у Вінсэнта Харпэра — два (усяго 12 пунктаў).

Пасля 6 тураў у «Цмокаў» чатыры перамогі і дзве паразы — гэтае трэцяе месца ў групе.

1. Хімкі — 5-0, 2. ЦСКА — 4-0, 3. Цмокі — 4-2, 4. Чырвоныя Крылы — 3-3, 5. Красны Акцябр — 2-3, 6. Трыумф — 2-3, 7. Астана — 2-4, 8. ВЭФ — 2-4, Азоўмаш — 2-4, 10. Няптунас — 1-4.

Наступны матч «Цмокі» правядуць 1 снежня: на «Мінск-Арэне» супраць лідара групы «Хімкаў».

А 20 лістапада на «Мінск-Арэне» ў турніры Еўрачэлендж — матч з «Сальнокам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0