Старшую дачку палітвязня Аляксандра Казуліна звольнілі з працы. Раней ёй вынесьлі дысцыплінарнае спагнаньне. Вольга Казуліна працавала на прадпрыемстве «Альактив» намесьнікам дырэктара ў прававых і кадравых пытаньнях.

Паводле Вольгі Казулінай, яна ў пачатку ліпеня паехала на канфэрэнцыю ў Вільню, на якой абмяркоўваліся стасункі Расеі з Эўразьвязам. І гэта выпадала на працоўныя дні. Вольга папрасілася ў кіраўніцтва адпусьціць яе на гэты час у адпачынак за свой кошт.

Аднак 25 верасьня дырэктар прадпрыемства аб’явіў вымову Вользе Казулінай і ўчора звольніў яе з працы за прагул.

Паводле Вольгі Казулінай, цягам чатырох з паловай месяцаў ёй не плацілі заробак на прадпрыемстве.

“Дырэктар ведае, што я адна гадую дзіця. Мой бацька палітзьняволены і каб выратаваць свайго бацьку я мушу езьдзіць на канфэрэнцыі. Цяпер мяне выкідаюць на вуліцу”, — сказала дачка палітзьняволенага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?