Да канца 2013 года Украіна плануе пагасіць запазычанасць па газу перад Расіяй, паведаміў міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці краіны Эдуард Ставіцкі.

Паводле яго слоў, сума запазычанасці складае каля 1 мільярда даляраў. Ён таксама сказаў, што «Нафтагаз Украіны» будзе працягваць імпартаваць расійскае паліва да канца гэтага ацяпляльнага сезона.

Тыдзень таму Ставіцкі заяўляў, што Украіна адмаўляецца да канца гэтага года ад расійскага газу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?