У сераду, 20 лістапада, вільготная паветраная маса, якая паступае з Чорнага мора, прынясе невялікія дажджы ў многія раёны краіны. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі ўтворыцца слабы туман. Вецер паўднёвы ўмераны, па ўсходзе — парывісты.

Тэмпература паветра: мінімальная ноччу 0 .. +6°С , максімальная днём +3 .. 9°С.

У чацвер і пятніцу, 21-22 лістапада, на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы. Ноччу і раніцай месцамі згусціцца туман. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны.

Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +2 .. +8°С , максімальная днём +4 .. +10°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?