Супрацоўнікі нацыянальнага парку Грэйт-Смокі-Маунцінс (штаты Паўночная Караліна і Тэнэсі) прынялі рашэнне ўсыпіць маладога аленя, які нядаўна стаў зоркай YouTube.

Алень скарыў сэрцы інтэрнэт-карыстальнікаў сваёй таварыскасцю — уласна, гэтая рыса характару і стала для жывёліны фатальнай, паведамляе WBIR-TV.

Па словах прадстаўнікоў парку, усыпіць жывёлу вырашылі з-за таго, што яна ўвесь час выходзіла да людзей. Заолагі так і не змаглі прывучыць аленя баяцца людзей і трымацца ад іх далей.

У апошні час цікаўны звер усё часцей выходзіў да цывілізацыі ў пошуках ежы, заявілі спецыялісты. Жывёліну ўсыпілі ў канцы мінулага тыдня. Пры гэтым у Грэйт-Смокі-Маунцінс прызналіся, што забіваць аленя ім было вельмі шкада.

Жывёліна атрымала шырокую вядомасць пасля таго, як у Сеціве з'явіўся відэазапіс яе знаёмства з фатографам Джэймсам Ёркам.

Алень падышоў да мужчыны, які, фатаграфуючы, сядзеў на ўзбочыне дарогі, і пачаў яго бадаць. Пры гэтым рагамі алень мужчыну амаль не чапляў, рухі былі дастаткова акуратныя, так што баданне больш нагадвала сяброўскае прывітанне, чым атаку дзікага звера.

Пры праглядзе ствараецца ўражанне, што алень проста хоча пагуляць з фатографам. Ролік з удзелам аленя хутка набраў больш за мільён праглядаў.

Каментуючу навіну аб ўсыпленні жывёліны, Джэймс Ёрк заявіў, што не разумее, чаму супрацоўнікі парку не знайшлі іншага выйсця.

«Няўжо няма нікога, хто б мог узяць яго да сябе? Няўжо няма заапарка? Няўжо не было ніякага жадання выратаваць гэта аленя?» — здзіўляецца фатограф.

«Ніхто не пацярпеў, усім было весела. А цяпер ясна, што інцыдэнт з маім удзелам паспрыяў прыняццю рашэння. Я падаўлены і мне вельмі хацелася б усё змяніць», — заявіў Ёрк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?