fifa.com

fifa.com

У стыкавым матчы ў адказ мексіканцы сёння раніцай паводле мінскага часу перамаглі ў гасцях Новую Зеландыю з лікам 4:2 (Арыба Перальта, 19, 29, 33, Карлас Альберта Пенья, 87 — Джэймс, 80, Фалон, 84).

У гэтым двубоі паміж 4-й камандай Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкі з найлепшай камандай Акіяніі ўсё было вырашана яшчэ ў першым матчы ў Мексіцы, дзе гаспадары разграмілі апанентаў з лікам 5:1.

Зборная Мексікі 14 разоў прымала ўдзел у чэмпіянатах свету, найлепшы вынік — выхад у чвэрцьфінал у 1970 і 1986 гадах. На ЧС—2010 у ПАР Мексіка саступіла ў 1/8 фіналу Аргенціне з лікам 1:3.

Удзельнікі чэмпіянату свету — 2014:

Гаспадыня: Бразілія.

Еўропа: Бельгія, Італія, Германія, Нідэрланды, Швейцарыя, Боснія, Расія, Англія, Іспанія, Партугалія, Харватыя, Грэцыя, Францыя;

Азія: Японія, Аўстралія, Іран, Карэя;

Паўдневая Амерыка: Аргенціна, Калумбія, Эквадор, Чылі.

Паўночная Амерыка: ЗША, Коста-Рыка, Гандурас, Мексіка.

Афрыка: Камерун, Нігерыя, Кот-д’Івуар, Алжыр, Гана.

Апошні ўдзельнік вызначыцца сёння ноччу ў Монтэвідэа ў матчы другім стыкавым матчы паміж 5-й камандай Паўднёвай Амерыкі (Уругвай) і 5-й камандай Азіі (Іярданія). У першым матчы Уругвай у гасцях разграміў суперніка 5:0.

Лёсаванне групавога турніру чэмпіянату свету адбудзецца 6 снежня.

Чэмпіянат свету па футболе пройдзе з 12 чэрвеня па 13 ліпеня 2014 г. у Бразіліі. Матч адкрыцця — у Сан-Паўлу, фінал — у Рыа-дэ-Жанейра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?