Прапанова аб забароне хаджэння пасажыраў па эскалатарах у сталічнай падземцы ўнесена ў праект новых правілаў карыстання Мінскім метрапалітэнам.

Пра гэта заявіў галоўны рэвізор па бяспецы руху КУП «Мінскі метрапалітэн» Аляксандр Салей.

«У метро рэгіструецца вялікая колькасць выпадкаў падзення людзей на эскалатары, гэта адбываецца з людзьмі ўсіх узростаў, — адзначыў Аляксандр Салей. — Забарона хадзіць па эскалатарах не толькі паменшыць колькасць няшчасных выпадкаў, але і павялічыць прапускную здольнасць гэтых канструкцый».

Цяпер у мінскім метро забаронена сядзець на прыступках эскалатараў і бегаць па іх, абапірацца і ставіць рэчы на поручні.

Пасажырам трэба стаяць справа тварам па кірунку руху, трымацца за поручань.

«Гэта пазначана ў дзеючых правілах карыстання метрапалітэнам, для апавяшчэнння пасажыраў выкарыстоўваюцца гучнаразмаўляльнікі. Аб зацвярджэнні новых правілаў пасажыры неадкладна будуць праінфармаваныя», — запэўніў Аляксандр Салей.

Галоўны рэвізор па бяспецы руху адзначыў, што забарона хаджэння па эскалатарах ініцыявана зыходзячы з рэалій працы мінскага метро.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?