Здарэнне адбылося з суботы на нядзелю ў пасёлку Энергетык. Мясцовыя жыхары паскардзіліся ў міліцыю, што на аўтобусным прыпынку шуміць моладзь.

«Пасля прыбыцця на месца супрацоўнікі міліцыіі заспелі кампанію маладых людзей, якія паводзілі сябе даволі шумна, а з дынамікаў прыпаркаваных аўто грымела музыка. Большасць з іх знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення», — паведамілі ў прэс-службе УУС Мінаблвыканкама.

На заўвагі міліцыянтаў моладзь адказала мацюкамі. Калі ўчастковы найбольш агрэсіўнаму маладзёну паведаміў пра яго затрыманне, той з сябрамі кінуўся біцца з міліцыянтамі.

Участковы чатыры разы выстраліў у паветра, але гэта не суцішыла хуліганаў. І тады двума стрэламі ён параніў у нагу завадатара.

Пасля стральбы моладзь з’ехала. Адну машыну ўдалося затрымаць праз пятнаццаць хвілін.

Паранены — 26-гадовы жыхар сталіцы — знаходзіцца ў бальніцы. Двое ягоных сяброў, 1990 і 1991 г.н., затрыманы і змешчаны ў ізалятар. Асобы астатніх васьмі чалавек, што бралі ўдзел у інцыдэнце, устаноўлены.

Заведзена крымінальная справа за супраціў супрацоўнікам міліцыі. Хлопцам пагражае да пяці гадоў калоніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?