У межах праекту «Тузін.Немаўля» музыка і мастак Лявон Вольскі прадставіў аўтарскі плякат да стужкі «Кастусь Каліноўскі», зьнятай у 1927 годзе, піша tuzin.fm.

«Гэта ненавукова-фантастычны вэстэрн. Толькі не спагеці-вэстэрн і ня бульба-муві, а гэткі льняны баявік. Усе паны кепскія, а сяляне добрыя.

Але стужка дыхае даўняй манахромнай цеплынёй  і добра глядзіцца», —с распавядае пра сваё стаўленьне да нямой стужкі  «Кастусь Каліноўскі» Лявон Вольскі.

Музыка з задавальненьем пагадзіўся ўдзельнічаць у праекце ў якасьці мастака. Ён кончыў Менскую мастацкую вучэльню імя Глебава (1984). У 1993 годзе меў пэрсанальную выставу ў музэі Багдановіча.

Маляваў коміксы ды ілюстрацыі для часопіса «Бярозка», газэт «Ніва» (Беласток) і «Наша Ніва». Аздобіў уласную кнігу прозы, некалькі музычных альбомаў. Працуе ў розных стылях і тэхніках.

Прэзэнтацыя плякату адбылася ў афіцыйнай суполцы праекту «Тузін.Немаўля» у Facebook. Тамсама свае працы прадставяць іншыя мастакі, якія стварылі аўтарскія плякаты да стужак «У агні народжаная» і «Прастытутка» — польскі творца Анджэй Ветэшка і Васіліса Паляніна-Календа.  

Аўтарскія плякаты аздобяць DVD-дыскі, якія выйдуць цягам месяца калекцыйным накладам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?